Рус Бел En
03.05.2018

3 мая 2018 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэллектуальнай уласнасці.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца рэгістрацыі дагавораў у патэнтным органе, выплаты патэнтнай пошліны за рэгістрацыю тапалогіі і выдачу пасведчання на яе, абскарджання вынікаў экспертызы заяўкі на тапалогію ў судовым парадку.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць