03.05.2019

3 мая 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.

У Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян.

Капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома ў пас. Падсвілле, аказанне дапамогі ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, наладжванне дзелавога супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Беларусі і Латвіі ― гэтыя і іншыя пытанні цiкавiлi грамадзян. Рашэнне першых двух было вызначана Старшынёй Палаты прадстаўнікоў падчас прыёму. Для рашэння астатніх пытанняў была дасягнута дамоўленасць падключыць дзяржаўныя органы абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць