03.05.2019

3 мая 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б. правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Калінкавіцкім раёне на базе раённага выканаўчага камітэта.

У кожнага з нас бываюць праблемы, кім бы мы ні былі і якую б пасаду не займалі. І тады мы шукаем магчымасць і прыкладаем намаганні для іх вырашэння. Але бываюць праблемы, з якімі ў адзіночку цяжка справіцца. Напрыклад, праблемы са здароўем. Вось і на прыём да Яўгена Буніслававіча прыйшоў жыхар раёна, які прасіў аб садзейнічанні ў вырашэнні праблемы,  ўзнікшай  з яго здароўем (атрыманне інваліднасці, у сувязі з дрэнным станам здароўя, правядзенне аперацыі па замене каленных суставаў абедзвюх ног і іншыя спадарожныя захворванні). Пасля грунтоўнай гутаркі з заяўнікам з удзелам галоўнага ўрача і намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы было прынята рашэнне прыняць усе неабходныя меры па хутчэйшаму вырашэнню гэтай праблемы. Зварот дэпутатам ўзяты на кантроль.

Жыхарка горада  прыйшла да дэпутата са сваёй праблемай - па пытанні камунальных паслуг. Прысутны на прыёме генеральны дырэктар КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» Алег Мікалаевіч Жыгар растлумачыў сітуацыю. Абмеркаваўшы магчымыя варыянты, быў знойдзены аптымальны з іх. Заяўніца пагадзілася з прапановай.

Іншага наведвальніка цікавіла пытанне, ці прадбачацца  змены ў вылічэнні дзяржпошліны ( дарожнага збору). На што парламентарый адказаў, што пытанне пакуль прапрацоўваецца заканадаўцамі сумесна з кампетэнтнымі ведамствамі.

Быў на прыёме ў дэпутата і асаблівы наведвальнік, жыхар горада. Ён прапанаваў унесці разнастайнасць у аблічча горада і ўпрыгожыць жылыя дамы або прыпынкі, калі гэта магчыма, рознакаляровымі беларускімі нацыянальнымі ўзорамі накшталт вышыванак, ужыўшы для гэтага пліткавую мазаіку. Прапанова дэпутата зацікавіла і ён паабяцаў правесці перамовы з кіраўніцтвам раёна па разглядзе дадзенага зварота.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць