Рус Бел En
03.03.2018

3 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Макарынай-Кібак Л.Э., прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы — начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Мігаль Т.Ф., дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце дадзенай дзяржаўнай установы Барц В.А., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы абмеркавалі пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі і якасці крыві і яе кампанентаў, прапаганды, арганізацыі і развіцця донарства, абавязкаў наймальнікаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, па садзейнічанні донарству.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі разгляду пытанняў, што звязаны з ажыццяўленнем кантролю якасці крыві і яе кампанентаў і кантролю за выкананнем патрабаванняў бяспекі пры медыцынскім прымяненні крыві і яе кампанентаў.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць