Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

03.12.2020

3 снежня 2020 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбыўся круглы стол на тэму «Сродкі масавай інфармацыі ў палітычным працэсе. Актуальныя аспекты заканадаўчага рэгулявання».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кунцэвіч А.М., Міністр інфармацыі Луцкі І.У., кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі і грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў», а таксама парламентарыі з іншых пастаянных камісій.

Адкрываючы круглы стол, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Давыдзька Г.Б. адзначыў, што правядзенне мерапрыемства прадыктавана неабходнасцю пераасэнсаваць нормы заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, паколькі з'явіліся новыя выклікі, тэхналогіі і прыёмы, якія аказваюць дэструктыўны ўплыў.


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кунцэвіч А.М. выказаў меркаванне, што сённяшняя размова павінна будавацца вакол забеспячэння інфармацыйнай бяспекі нашай дзяржавы і абарона яе інфармацыйнага суверэнітэту. Яшчэ ў сакавіку мінулага года Прэзідэнт звяртаў увагу адпаведных структур на тое, што забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі павінна абапірацца на разумна выбудаваную прававую сістэму і адзінае разуменне стратэгічных мэтаў і агульных задач, накіраваных на абарону канстытуцыйных асноў нашай дзяржавы. Рашэнне гэтай задачы ляжыць у плоскасці далейшага развіцця і ўмацавання сістэмы нацыянальных СМІ і своечасовай карэкціроўкі нарматыўна-прававой базы ў адпаведнасці з актуальнымі выклікамі і пагрозамі.


Міністр інфармацыі таксама лічыць, што сітуацыя, якая імкліва мяняецца на медыяполі, ужо ставіць пытанне аб нарматворчых зменах.

— Мы бачым гэта на прыкладзе Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Расіі і іншых краін. Адна барацьба з фейкамі чаго вартая. Таму ў бліжэйшай перспектыве нам трэба будзе стварыць эфектыўна дзеючы механізм аператыўнага заканадаўчага рэагавання на змены інфармацыйнай абстаноўкі. Мэта — максімальна хутка адказваць на выклікі і пагрозы праз удасканаленне прававых інструментаў, — сказаў І.У.Луцкі.


Падчас зацікаўленай дыскусіі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Ананіч Л.С. падзялілася сваім бачаннем вырашэння існуючых задач.

— Павінен быць пастаянны маніторынг сітуацыі ў заканадаўчым забеспячэнні інфармацыйнага поля і своечасовасць прыняцця рашэнняў. У сувязі з гэтым у мэтах забеспячэння дзяржаўных прыярытэтаў бачыцца шэраг пытанняў для заканадаўчага рэгулявання:

распаўсюджванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь матэрыялаў замежных СМІ і мэтазгоднасць увядзення статусу такіх СМІ як «Замежных агентаў», заканадаўчае ўрэгуляванне абавязковасці апавяшчэнняў аб атрыманні рэдакцыяй, вяшчальнікам або выдаўцом грашовых сродкаў ад замежных крыніц, заканадаўчае замацаванне спецыяльнага статусу журналіста, які працуе на масавых мерапрыемствах у мэтах недапушчэння спекуляцый на тэму свабоды слова, прыпыненне працы СМІ за парушэнне заканадаўства аб выбарах і рэферэндумах і шэраг іншых палажэнняў, актуальных у плане заканадаўчага рэгулявання з улікам актыўнага развіцця новых медыя і забеспячэння інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі.


Як падкрэсліла дэпутат, заканадаўства аб СМІ павінна быць ўзаемаўвязана і з іншымі заканадаўчымі актамі, якія рэгулююць пытанні інфармацыі і інфарматызацыі, рэкламнай дзейнасці, інфармацыйнай бяспекі.


У ходзе круглага стала абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца забеспячэння дзяржаўных прыярытэтаў у інфармацыйнай прасторы Беларусі, грамадскага маніторынгу дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі як значнага рэсурсу давядзення аб'ектыўнай інфармацыі ў перыяд палітычных кампаній, практычных аспектаў рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць