Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.01.2018

3 студзеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. На пасяджэнне выканкама было вынесена пытанне «Аб утварэнні участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання».

З дакладам па абмяркоўваючым пытанні выступіў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Мінскага райвыканкама Савончык А. П. Па выніках абмеркавання было прынята адпаведнае рашэнне, паводле якога на тэрыторыі Мінскага раёна створана 97 участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Таксама гэтым рашэннем дадзены шэраг даручэнняў аддзелам ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі, юрыдычнаму, рэдакцыі газеты «Прысталiчча».

Прынятае рашэнне Мінскага раённага выканаўчага камітэта будзе апублікавана ў газетах «Мінская праўда» i «Прысталічча».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць