Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.01.2019

3 студзеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Лашанскім сельвыканкаме.

Нягледзячы на тое, што прыём праводзіўся ў першыя дні новага года, на прыём прыйшлі 11 чалавек. Чырвонай ніткай усіх праблем, якія падымаліся ў гэты дзень выбаршчыкамі, стала праблема транспартных зносiн насельніцтва, якое пражывае ў населеных пунктах Лашанскага сельсавета, з Заслаўем і Мінскам. Сёння для выбаршчыкаў вялікая праблема даехаць да месцаў працы, вучобы, устаноў аховы здароўя і г. д., паколькі ім даступныя толькі маршрутныя таксі, якія, як правіла, перапоўненыя і праходзяць міма, пакідаючы людзей на прыпыначных пунктах. Праходзячыя аўтобусы ходзяць у нязручны для насельнiцтва час. Шэраг населеных пунктаў наогул не ахоплены транспартным абслугоўваннем (вёскі Дзінаравічы, Путнiкi, Мацкі, Крыніцы, Ломшына і інш.).

З гэтым пытаннем прыйшлі да дэпутата Карпіцкі Васіль Уладзіміравіч, які пражывае ў в. Путнiкi, Калантай Віктар Мікалаевіч з в. Дзінаравічы, Каленчык Раіса Эдуардаўна, якая жыве ў аг.Лашаны.

Брэк Юрый Ігаравіч з сям'ёй (4 чалавекi) атрымаў зямельны ўчастак як той, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у квартале жылой забудовы Лашаны-1. Пабудаваў дом, а вось водазабеспячэнне пакуль не падведзена, няма пад'язной дарогі да жылой забудовы.

Не абышлося і без пытанняў у жыллёва-камунальнай сферы. Выбаршчыкі Ганеста Жанна Уладзіміраўна і Суботка Ніна Міхайлаўна, якія пражываюць у доме №11 у аг.Лашаны, скардзіліся і прасілі садзейнічання ў правядзенні капітальнага рамонту іх жылога дома ў бягучым годзе, так як запланаваны на 2018 год рамонт дома не быў ажыццёўлены.

Валянціна Вацлаваўна ўважліва выслухоўвала кожнага выбаршчыка, ўнікала ва ўсе дэталі праблем, па некаторых пытаннях аператыўна ўдакладняла інфармацыю па тэлефоне ў кіраўнікоў арганізацый і службаў. Як заўсёды, усе звароты выбаршчыкаў будуць разгледжаны дэпутатам сумесна з органамі мясцовай улады і кіраўнікамі службаў, пастаўлены на кантроль, і па выніках разгляду заяўнікі будуць праінфармаваны пісьмова.

У прыёме прыняла ўдзел старшыня Лашанскага сельвыканкама Мітрафанава-Смірнова Варвара Леанідаўна.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць