Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
3 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіча А.С. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі
Дарагакупец Ю.І. і члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай
палітыцы і будаўніцтве Жыбуль Н.П., Дземідовіч В.М., прадстаўнікі Нацыянальнага
цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства
антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
У ходзе пасяджэння рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ўзняты пытанні пахавання памерлых, асоба якіх не ўсталяваная, і тых, хто нарадзіўся пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання на тэрыторыі зон адчужэння і адсялення.
Па ўзгодненых пазіцыях ў тэкст праекта Закона ўнесены
праўкі. Праца над законапраектам будзе прадоўжана.