Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

03.08.2022

3 жніўня 2022 года пад старшынствам І.М.Рынейскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Гранкоўскі А.А., Карась Д.М., Хлабукін І.К., прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася пытанне аб ліцэнзаванні адукацыйнай дзейнасці ў сувязі з падрыхтоўкай да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні».

У прыватнасці, абмяркоўваліся мэтазгоднасць увядзення ліцэнзавання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, праблемы з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і правядзення выхаваўчай работы ў некаторых установах адукацыі, пытанні дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі, арганізацыйныя пытанні ажыццяўлення працэдуры ліцэнзавання. У ходзе пасяджэння было адзначана, што ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці выступае гарантам законнасці і якасці адукацыйных паслуг, эфектыўным дысцыплінавальным фактарам, які будзе матываваць кіраўніцтва і заснавальнікаў устаноў адукацыі ствараць дастойныя ўмовы для навучэнцаў, выхоўваць моладзь на прынцыпах дзяржаўнай ідэалогіі, дасць магчымасць не дапусціць з’яўлення ў сферы. адукацыі суб’ектаў гаспадарання, якія маюць асабліва камерцыйныя мэты ў шкоду інтарэсам дзяржавы і асобы.

У выніку абмеркавання Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы прыняла рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення ліцэнзавання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і выказалася ў падтрымку рэдакцыі главы 31 «Адукацыйная дзейнасць» праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by