Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2018

30 кастрычніка 2018 гада ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча аб ходзе рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах.

Тэма сустрэчы прысвечана працэсу рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. «Аб нарматыўных прававых актах» і ўкаранення ў практыку навацый падрыхтоўкі праектаў прававых актаў у мэтах павышэння якасці нарматворчай дзейнасці і эфектыўнасці прававога рэгулявання.

З уступным словам перад прысутнымі выступіў намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К., адзначыўшы асноватворную ролю Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», які павінен забяспечыць павышэнне якасці падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, і неабходнасць у гэтай сувязі яшчэ раз акрэсліць асноўныя моманты і навацыі ў заканатворчым працэсе, прапанаваныя новым Законам.


З дакладам аб асноўных навацыях у заканатворчай дзейнасці, замацаваных у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама аб працы па падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў, накіраваных на рэалізацыю палажэнняў названага Закона, выступіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатаў В.Д.


Практычныя аспекты ўдасканалення нарматворчай дзейнасці з улікам новага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» прадставіў першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Задзіран С.В.

Аб некаторых пытаннях прымянення інфармацыйных тэхналогій у нарматворчым працэсе, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Шаршун В.А.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В. падзякавала дакладчыкаў за змястоўныя выступы і адзначыла, што інфармацыя, атрыманая парламентарыямі і супрацоўнікамі Сакратарыята ў ходзе абмеркавання, будзе карысная ў іх нарматворчай рабоце.


 

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць