Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2019

30 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Гурскага Д.М. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Эйсмант І.М., а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У ходзе работы былі абмеркаваныя папраўка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Курсевіча В.В. аб рэкламе ў сродках масавай інфармацыі, пытанні рэкламы ў дзіцячых перадачах, а таксама іншыя заўвагі і прапановы грамадзян і арганізацый па законапраекту, якія паступілі ў Пастаянную камісію.

Праца над дакументам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць