Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2018

30 кастрычніка 2018 года беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанкам У.П. прыняла ўдзел у мерапрыемствах ПА АДКБ, якія прайшлі ў г. Маскве.

Работа Парламенцкай Асамблеі пачалася з пасяджэння яе Савета, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі парламентаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, дэлегацыі парламентаў-назіральнікаў пры ПА АДКБ і партнёрскіх арганізацый.

На пасяджэнні разгледжаны пытанні аб рэалізацыі прыярытэтаў старшынства Казахстана ў АДКБ у 2018 годзе, унесены дапаўненні і змяненні ў праграму дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнню і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — членаў АДКБ на 2016 — 2020 годы.

Былі таксама абмеркаваны вынікі ўдзелу парламенцкіх дэлегацый краін АДКБ у чарговай летняй сесіі ПА АБСЕ, што прайшла ў Берліне, а таксама план работы Парламенцкай Асамблеі АДКБ на 2019 год.


Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння Савета ПА АДКБ заслухалі кіраўніка дэлегацыі Народнай скупшчыны Сербіі М.Дрэцуна.

Далей форум праходзіў у фармаце пленарнага пасяджэння. У ходзе мерапрыемства былі прыняты праекты мадэльных законаў «Аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі», «Аб бяспецы крытычна важных аб’ектаў», «Аб інфармацыйным проціборстве тэрарызму і экстрэмізму».


Прыняты таксама чатыры праекты заканадаўчых рэкамендацый, якія тычацца прызнання арганізацый тэрарыстычнымі, сумеснага выкарыстання аварыйна-выратавальных служб, абароны праў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама аптымізацыі пытанняў, звязаных з ваеннай тэхнікай і ўзбраеннем, пачынаючы ад іх распрацоўкі і заканчваючы ўтылізацыяй.

Яшчэ адным вынікам пасяджэння стала прыняцце праекта Канцэпцыі нарматыўнага прававога рэгулявання забеспячэння бяспекі важных грамадска-палітычных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню ў дзяржавах — членах АДКБ.

Нарэшце, парламентарыі адобрылі праект мадэльнага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы аператыўна-вышуковай дзейнасці. Яго прадставіў сваім калегам старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Базанаў У.А.

Агульныя вынікі пасяджэння Савета і адзінаццатага пленарнага пасяджэння ПА АДКБ падвёў у сваім заключным выступленні Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П.

Фота сайта: http://duma.gov.ru/
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць