Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

30.04.2021

30 красавіка 2021 года на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў дэпутаты разгледзелі 6 пытанняў.

У першым чытанні былі разгледжаны два законапраекты.

Аб праекце Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» далажылі намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Ярашэвіч Д.В. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Лагунова Г.М.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне палажэнняў дзеючага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» з улікам практыкі яго прымянення, а таксама прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

У якасці ключавых палажэнняў законапраекта можна вылучыць наступныя:

дапаўняецца пералік спосабаў ажыццяўлення інвестыцый указаннем на рэалізацыю праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства;

замацоўваецца ўніверсальная норма, якая вызначае ўмовы кампенсацыі кошту маёмасцi, якая з’яўляецца інвестыцыямі (у выпадках нацыяналiзацыi або рэквізіцыі такой маёмасці). Дадзеная норма ўстанаўлівае патрабаванні, што прад’яўляюцца да кампенсацыі, якая павінна быць своечасовай і поўнай;

уводзіцца «стабілізацыйная агаворка», якая замацоўвае гарантыю ад неспрыяльнайга змянення заканадаўства ў сферы падаткаабкладання для інвестараў, якія рэалізуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інвестыцыйныя праекты на падставе інвестыцыйнага дагавора;

удакладняюцца палажэнні, якія рэгламентуюць пытанні вырашэння спрэчак паміж інвестарам і Рэспублікай Беларусь, згодна з якімі прапануецца павялічыць тэрмін для правядзення перагавуораў з мэтай урэгулявання спрэчкі паміж інвестарам і Рэспублікай Беларусь з трох да шасці месяцаў;

уводзяцца абмежаванні ў частцы прад’яўлення да інвестара патрабаванняў, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні інвестыцый і цягнуць парушэнне правоў і законных інтарэсаў інвестара, калі такія патрабаванні не звязаныя з супрацьпраўнымі дзеяннямі інвестара. Прадугледжваецца, што адпаведныя патрабаванні могуць быць прад’яўленыя ў тэрміны, якія не перавышаюць трох гадоў з даты наступлення абставін, з якім звязаны або з якіх выцякаюць такія патрабаванні. Адпаведныя карэкціроўкі накіраваны на забеспячэнне дадатковых гарантый абароны маёмасных правоў інвестара;

удакладняецца рэдакцыя палажэнняў, якія рэгулююць пытанні ўстанаўлення абмежаванняў пры ажыццяўленні інвестыцый.

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць пашырыць магчымасці па інвесціраванню ў эканоміку краіны, будзе садзейнічаць павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам стварэння дадатковых умоў для абароны правоў і маёмасных інтарэсаў інвестараў, а таксама ўзмоцніць пазіцыі беларускай дзяржавы ў перагаворным працэсе па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА.

З дакладам аб праекце Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» выступіў Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аўраменка А.М., з судакладам — старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Камароўскі І.С.

Законапраект змяшчае палажэнні, якія замацоўваюць формы кантролю Транспартнай інспекцыяй Міністэрства транспарту і камунікацый за выкананнем заканадаўства вытворцамі транспартных работ і паслуг пры арганізацыі і выкананні аўтамабільных перавозак. Так, пазапланавыя і выбарачныя праверкі ажыццяўляюцца ў адносінах да пытанняў, якія тычацца арганізацыі аўтамабільных перавозак. Мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару праводзяцца Транспартнай інспекцыяй пры выкананні аўтамабільных перавозак. У гэтым выпадку правяраюцца пытанні, якія адносяцца непасрэдна да самой перавозцы ў момант яе выканання, у тым ліку ў частцы бяспекі транспартнай дзейнасці.

Для выразнага размежавання тэрмінаў «арганізацыя аўтамабільных перавозак» і «выкананне аўтамабільных перавозак» законапраектам удакладняюцца адпаведныя вызначэння.

На Міністэрства транспарту і камунікацый ускладаецца кантроль за выкананнем ліцэнзіятамі заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў.

Законапраектам дапоўнены паўнамоцтвы:

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы ўстанаўлення выпадкаў і парадку канфіскацыі дазволаў на праезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, па тэрыторыі аднай або некалькіх замежных дзяржаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак;

Міністэрства транспарту і камунікацый у частцы вызначэння штогадовай колькасці дазволаў, што выдаюцца замежнай дзяржавай, на праезд іх аўтамабільных сродкаў па тэрыторыі нашай краіны пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак; выдачы, канфіскацыі, вяртання дазволаў на праезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, па тэрыторыі замежных дзяржаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак; абмену бланкамі дазволаў з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў.

Законапраектам ўрэгуляваны шэраг іншых пытанняў, якія тычацца арганізацыі і выканання аўтамабільных перавозак, у тым ліку:

магчымасці выкарыстання суб’ектамі гаспадарання праграмнай касы для прыёму аплаты за аказаныя паслугі па перавозцы пасажыраў;

абавязкі аўтамабільнага перавозчыка паведаміць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган аб пачатку дзейнасці па выкананні аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах;

магчымасці ажыццяўлення транспартнай дзейнасці без афармлення дарожных лістоў;

грамадзянска-прававой адказнасці заказчыка аўтамабільнай перавозкі, грузаадпраўшчыка, экспедытара і грузаатрымальнікаў за страты, нанесеныя аўтамабільнаму перавозчыку або трэцім асобам.

Два законапраекты на пасяджэнні былі прыняты ў другім чытанні.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Ягораў А.У. далажыў аб праекце Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці».

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці інстытута адвакатуры і прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама ў Грамадзянскі працэсуальны і Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях тэхнічнага рэгулявання і энергазберажэння» прадставіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Сіняк У.А.

Законапраектам уносяцца змяненні і дапаўненні ў Кодэкс гандлёвага мараплаўства Рэспублікі Беларусь, законы Рэспублікі Беларусь «Аб газазабеспячэнні», «Аб дзяржаўным і мабілізацыйным матэрыяльных рэзервах», «Аб выкарыстанні атамнай энергіі», «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», «Аб энергазберажэнні».

Палажэнні пералічаных заканадаўчых актаў карэктуюцца з улікам змяніўшыхся падыходаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, а таксама прыводзяцца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 106 «Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі», ад 25 ліпеня 2016 г. № 289 «Аб парадку фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм», ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

З улікам правапрымяняльнай практыкі законапраектам урэгуляваны пытанні дзейнасці класіфікацыйных таварыстваў, якія ажыццяўляюць назіранне і класіфікацыю судоў, уводзіцца норма, якая здымае абмежаванне для заняцця пасад капітана судна, старэйшага памочніка капітана судна, старэйшага механіка і радыёспецыяліста выключна грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў законапраектам:

канкрэтызуецца вызначэнне тэрміна «норма расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў» з улікам напрацаванай практыкі па ўстанаўленні норм расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, якая сведчыць аб адсутнасці магчымасцяў нармавання работ і паслуг, што не адносяцца да вытворчасці прадукцыі;

уводзіцца вызначэнне паняцця «гранічны ўзровень спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў»;

удакладняюцца паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сферы энергазберажэння ў частцы ўстанаўлення мэтавых паказчыкаў энергазберажэння, вызначэння парадку іх давядзення, зацвярджэння дзяржаўных праграм у сферы энергазберажэння і прыняцця мер па іх рэалізацыі;

урэгуляваны асаблівасці фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў сферы энергазберажэння, вызначаны крыніцы фінансавання.

Праектам Закона змяняецца ніжняя мяжа сумарнага спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, пры якой для юрыдычных асоб устанаўліваюцца нормы расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў. Замест 100 тон умоўнага паліва гэты парог будзе складаць 300 тон умоўнага паліва.

Дакументам устанаўліваецца тэрмін дзеяння норм расходаў паліўна-энергетычных рэсурсаў на бягучы год замест каляндарнага года. Гэта дазволіць размеркаваць раўнамерна на працягу года звароты юрыдычных асобаў у Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і яго рэгіянальныя кіравання для ўзгаднення нормаў расходу паліва.

Прыняцце праекта Закона забяспечыць сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне тэхнічнага рэгулявання, а таксама будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў.

У ходзе пасяджэння парламентарыі таксама разгледзелі праект Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Афганістан аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве» (дакладчык — Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Пантус Д.А., садакладчык — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Данчанкі А.М.).

У рамках Пагаднення Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Афганістан будуць ажыццяўляць супрацоўніцтва па правядзенні доследна-канструктарскіх работ, вытворчасці і пастаўках узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама па прадастаўленні паслуг у сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць, у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі кожнай з дзяржаў.

Для эфектыўнай рэалізацыі супрацоўніцтва ў названых сферах бакі плануюць выкарыстоўваць такія механізмы, як абмен афіцыйнымі дэлегацыямі і спецыялістамі, навуковай, тэхнічнай і іншай інфармацыяй, а таксама абмен вопытам, перадачу тэхналогій і «ноу-хау», стварэнне сумесных прадпрыемстваў, удзел у ваенна-тэхнічных выставах, якія праводзяцца ў дзвюх краінах, а таксама іншыя механізмы па ўзаемнай згодзе бакоў.

Пагадненнем прадугледжана магчымасць стварэння Сумеснай Беларуска-Афганскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, адказнай за падрыхтоўку планаў, праграм і мерапрыемстваў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама развіццё новых напрамкаў і форм супрацоўніцтва.

Ні аднаму з бакоў не дазволена перадаваць узбраенне, ваенную тэхніку і іншую прадукцыю, у тым ліку адпаведныя тэхналогіі і інфармацыю, атрыманыя ў рамках рэалізацыі гэтага Пагаднення, фізічным і юрыдычным асобам або дзяржаўным органам трэцяга боку без папярэдняй пісьмовай згоды іншага боку.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзелі пытанне аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2021 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», пра які праінфармавалі дырэктар дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» Янчэўскі В.В. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Злотнікаў А.А.

Дэкрэтам прадугледжваецца надзяленне дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» кантрольнымі функцыямі ў дачыненні да рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння.

Дэкрэтам таксама лічыцца незаконнай і забараняецца прадпрымальніцкая дзейнасць фізічных асоб, а таксама юрыдычных асоб, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій, што ажыццяўляюць адпаведныя віды дзейнасці па:

аказанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт іншым асобам садзейнічання ў здзяйсненні і (або) выкананні здзелак (аперацый) з токенамі;

набыцці і (або) адчужэнню, у тым ліку абмене, токенаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by