Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 ліпеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Васількоў М.А., член Пастаяннай камісіі Улаховіч М.Д, намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кузьміч А.М., начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Драгун А.М., начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў расліннага свету, зямель Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Торчык Д.І. і загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Мацукевіч М.П.
На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:
рэжыму аховы і выкарыстання заказнікаў у частцы ўвядзення абмежавання на правядзенне палосна-паступовых высечак галоўнага карыстання на ўсёй тэрыторыі заказнікаў;
парадку правядзення экалагічнай асветы (у тым ліку шляхам правядзення навукова-пазнавальных і навучальных экскурсій па маршрутах (экалагічных сцежках), вызначаных планам кіравання запаведнікам, нацыянальным паркам, заказнікам.
На пасяджэнні рабочай групы разгледжаны і шэраг другіх пытанняў.
Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя рашэнні, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.
Работа над законапраектам будзе прадоўжана на чарговым пасяджэнні рабочай групы.