Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 ліпеня 2019 года пад старшынствам А.П.Каляснёвай адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца венчурнага фінансавання ў інавацыйнай сферы, фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымулявання аўтараў аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Работа над законапраектам будзе прадоўжана.