Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

30.07.2020

30 ліпеня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Камароўскага І.С. адбылася рабочая нарада па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, міністэрстваў аховы здароўя, унутраных спраў, транспарту і камунікацый, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Галоўнай тэмай абмеркавання стала медыцынскае забеспячэнне бяспекі дарожнага руху. У прыватнасці, былі закрануты пытанні, якія датычацца:

эфектыўнасці дзеючай сістэмы абавязковага медыцынскага агляду кандыдатаў у вадзіцелі і абавязковага медыцынскага пераагляду вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў і самаходных машын;

прабелаў у заканадаўчым рэгуляванні медыцынскага забеспячэння бяспекі дарожнага руху;

уліку выдадзеных медыцынскіх даведак аб прыдатнасці да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама аб асобах, у якіх выяўлены станы і захворванні, што перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, з дапамогай інфармацыйных сістэм;

парадку датэрміновага накіравання вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын на абавязковы медыцынскі пераагляд.

Па выніках абмеркавання ўдзельнікі нарады прыйшлі да вываду аб неабходнасці дадатковай сумеснай прапрацоўкі палажэнняў законапраекта зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Работа, накіраваная на ўдасканальванне норм прадстаўленага законапраекта, будзе прадоўжана ў бліжэйшы час.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by