Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.11.2017

30 лістапада 2017 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяліцкая Э.А., якая прадставіла праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал».


У ходзе разгляду праекта Закона Сяліцкая Э.А. падрабязна акрэсліла асноўныя задачы Канвенцыі, мэтазгоднасць яе заключэння і адказала на пытанні дэпутатаў.

Па выніках абмеркавання камісіяй прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць гэты праект Закона на бягучай сесіі.


Акрамя таго, дэпутаты ― члены камісіі заслухалі інфармацыю аб ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» і прынялі рашэнне аб накіраванні гэтага законапраекта на ўзгадненне ў Савет Міністраў і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць