Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.11.2017

30 лістапада 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі, намеснік начальніка ўпраўлення  біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кузьміч А.М., дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі» Пугачэўскі А.В., намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі» Груммо Д.Г. загадчык сектара запаведнай справы ДНПА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» Чайкоўскі А.І. і работнікі аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй.


На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:

вызначэння тэрмінаў «землекарыстальнік» і «асабліва ахоўваемая прыродная тэрыторыя» (далей — ААПТ);

пераліку каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія можна абвясціць батанічнымі помнікамі прыроды;

складу зямель, якія ўтвараюць ААПТ;

адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, размешчаных у межах ААПТ або яе ахоўнай зоны, для мэт і (або) з умовамі адабрання і прадастаўлення, не сумяшчальнымі з рэжымам аховы і выкарыстання гэтай ААПТ або яе ахоўнай зоны;

рэзервавання тэрыторыі для абвяшчэння яе помнікам прыроды;

спецыяльных крытэрыяў пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх ААПТ;

агульных патрабаванняў пры абвяшчэнні, пераўтварэнні і спыненні функцыянавання ААПТ;

парадку вызначэння меж і плошчы абвяшчаемай або пераўтвараемай ААПТ;

зместа навуковага і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання абвяшчэння, пераўтварэння і спынення функцыянавання ААПТ;

рэжыму аховы і выкарыстання ААПТ.

Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя папраўкі, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

 

Работа над законапраектам будзе прадоўжана на чарговым пасяджэнні рабочай групы.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць