Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.11.2018

30 лістапада 2018 года на базе Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў круглы стол «Генетыка-жанчынам». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Макарына-Кібак Л. Э., Курсевіч В. В., Мычко В. В., Астапюк А. I., навукоўцы-генетыкі, спецыялісты РНПЦ, члены клуба жанчын-медыкаў «Крэда», Беларускага саюза жанчын і інш.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, які адзначыў, што штогод у Інстытуце выконваецца больш за 35 тысяч аналізаў па вызначэнні генетычнай схільнасці да захворванняў, невыношвання цяжарнасці, высвятленні прычын мужчынскага бясплоддзя, спадчынных задаткаў спартыўнай паспяховасці. Каштоўнасць генетычнай дыягностыкі ў тым, што яна дае магчымасць выявіць схільнасць да хваробы задоўга да клінічных праяў і своечасова прыняць меры, якія прадухіляць развіццё захворвання або палегчаць яго стан.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць