Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

30.11.2020

30 лістапада 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М. адбылася нарада па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сферы занятасці насельніцтва

У ходзе нарады ўдзельнікі абмеркавалі заўвагі Міністэрства фінансаў па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь», распрацоўка якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 482.


У прыватнасці, абмеркавалі пытанні прадастаўлення дадатковых гарантый у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва ў дачыненні да асобных катэгорый грамадзян, якія па аб’ектыўных прычынах маюць цяжкасці ў пошуку работы, аказання дапамогі ў набыцці вопыту практычнай работы, а таксама крыніц фінансавання мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


У нарадзе прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Канановіч Л.М., Семянчук А.А., першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., намеснік Міністра фінансаў Печань А.М., начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Токун А.В.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць