Рус Бел Eng
01.12.2021

30 лістапада 2021 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам Васількова М.А., прынялі ўдзел дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі, прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы, што паступілі па законапраекце, у частцы карэкціровак законаў Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» і «Аб жывёльным свеце».

У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні выдалення і перасадкі аб’ектаў расліннага свету на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Таксама члены рабочай групы абмеркавалі прапанаваныя абмежаванні па ўтрыманні, развядзенні некаторых відаў дзікіх жывёл і дзейнасці, звязанай з іх выкарыстаннем (у прыватнасці, перасоўных і кантактных заапаркаў).

Па пытаннях, што абмяркоўваліся выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by