Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2017

30 мая 2017 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннайкамісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,Міністэрстваэканомікі Рэспублікі Беларусь,Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія датычацца ўдакладнення норм праекта, што рэгулююць парадак публічнага абмеркавання і ўзгаднення нарматыўных прававых актаў, парадак правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў, дапаўнення яго нормамі па метадычным забеспячэнні парадку прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта, спосабы прымянення правілаў тэхнікі ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты, а таксама падрыхтоўкі пакета праектаў нарматыўных прававых актаў, і іншыя.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікам заўваг і прапаноў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць