Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 мая 2017 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна і Стаціўка Жанна прынялі ўдзел у пасяджэнні межведамаснай рабочай групы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны па прапрацоўцы пытання аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькi пры нараджэнні дзіцяці.

Былі разгледжаны і абмеркаваны прапановы па праекце артыкула 185 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, што выкладае норму аб устанаўленні бацькоўскага водпуску.
У бліжэйшы час будзе праведзена грамадскае абмеркаванне падрыхтаваных прапаноў, якія будуць размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пасля правядзення грамадскага абмеркавання, у парадку, устаноўленым заканадаўствам, дадзеныя прапановы па ўнясенню адпаведных змяненняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь будуць унесены на разгляд урада Рэспублікі Беларусь.