Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 мая 2017 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сягодніка А.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Туркменістана.

У ходзе пасяджэння члены рабочай групы — дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Бабаловіч А.С., Качына Л.І., Мычко В.В., Петрашова В.У. і члены Савета Рэспублікі Белуш І.Г., Вільчук К.У., Краткова А.М., Мельнікава Г.У. заслухалі інфармацыю А.І.Сягодніка аб гісторыі беларуска-туркменскіх міжпарламенцкіх сувязей, абмеркавалі магчымыя формы і напрамкі сваёй работы.
У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Варанко В.У., якая расказала аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана і адказала на пытанні членаў рабочай групы.