Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2017

30 мая 2017 года ў адпаведнасці з Праграмай старшынства Рэспублікі Беларусь у Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве ў 2017 годзе ў г. Мінску адбылося пасяджэнне Парламенцкага камітэта парламенцкага вымярэння Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.

Асноўная тэма пасяджэння — «Інтэлектуалізацыя эканомікі ў рэгіёне ЦЕІ: інавацыйная вытворчасць, кіраванне і чалавечы капітал».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І., Дабрыніна Л.А., Мілаванаў М.В., Мірош В.В., Наумовіч А.М., члены Савета Рэспублікі, а таксама парламентарыі з Аўстрыі, Славеніі, Румыніі, Польшчы, Малдовы, Харватыі, Балгарыі, Славакіі, Венгрыі, Італіі і Украіны.


Выступаючы на гэтым пасяджэнні, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. падкрэсліў, што эканоміка ведаў становіцца ўсё больш важкім элементам, які вызначае напрамак і дынаміку развіцця нашай дзяржавы.

У 2016 годзе Беларусь у рэйтынгу канкурэнтаздольнасці з 180 краін свету заняла 24-ы радок паміж Чэхіяй і Польшчай. Па зводным індэксе чалавечага развіцця Беларусь на 52-м месцы і ўваходзіць у лік краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця.

У Беларусі актыўнымі тэмпамі развіваюцца лічбавая эканоміка і інфармацыйнае грамадства, якія аказваюць уплыў на мноства бакоў інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў бізнесе і дзяржаве. У выніку наша краіна палепшыла свае пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій да 31-га месца сярод 175 краін.

В.І.Варанецкі адзначыў, што ў сучасных умовах шматкрат узрастае роля парламенцкай дыпламатыі. Высокі патэнцыял, аўтарытэт і веды прысутных на гэтым мерапрыемстве прадстаўнікоў парламентаў дзяржаў — удзельніц Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, бясспрэчна, з’яўляюцца гарантыяй, што сумеснымі намаганнямі будуць вызначаны эфектыўныя формы міжнароднага ўзаемадзеяння па пытаннях парадку дня форуму. Толькі разам, аб’яднаўшы кіраўнічы, прамысловы і навуковы патэнцыялы, выкарыстоўваючы лепшыя сусветныя практыкі і вопыт, умацоўваючы міждзяржаўнае і міжнароднае супрацоўніцтва, дзяржавы ЦЕІ змогуць забяспечыць канкурэнтаздольнасць эканомік.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся вопытам па актуальных пытаннях развіцця сусветнай эканомікі, пашырэнню выкарыстання інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, развіццю чалавечага капіталу і іншых пытаннях.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць