Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2017

30 мая 2017 года ў г. Мінску на базе адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі пад кіраўніцтвам яе старшыні Рыбака А.А.

Мерапрыемства было прысвечана пытанням дыверсіфікацыі экспарту прамысловай прадукцыі і мер па ўзмацненні дзяржаўнай падтрымкі экспарту, а таксама ўдасканальвання прававых умоў эканамічнага развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і спецыялісты Мінскага аўтамабільнага завода.

У ходзе практычнай часткі пасяджэння дэпутаты змаглі ўбачыць лепшыя ўзоры тэхнікі, якая вырабляецца заводам, наведаць галоўны зборачны канвеер, азнаёміцца з музеем гісторыі і працоўнай славы Мінскага аўтамабільнага завода. Асаблівую цікавасць у парламентарыяў выклікаў спартыўны аўтамабіль, на якім каманда «МАЗ-СПОРТаўта» годна прадстаўляе Рэспубліку Беларусь і айчыннае машынабудаванне на буйных міжнародных спаборніцтвах, напрыклад на вядомым ва ўсім свеце ралі «Дакар».


Прадоўжыўшы работу на пленарнай частцы пасяджэння, члены камісіі абмеркавалі з прадстаўнікамі завода яго цяперашні эканамічны стан, цяжкасці з-за недахопу абаротных сродкаў, наяўнасцi істотнай знешняй і ўнутранай дэбіторскай запазычанасці.


Вялікая ўвага была ўдзелена рабоце, якая праводзіцца прадпрыемствам па замацаванні на традыцыйных рынках збыту аўтамабільнай прадукцыі і выхадзе на новыя, у тым ліку пры дапамозе стварэння сумесных зборачных вытворчасцей, а таксама існуючым умовам доступу на гэтыя рынкі. Вострую дыскусію выклікалі пытанні рэагавання на пратэкцыянісцкія меры, якія прыняты ў шэрагу краін — гандлёвых партнёраў Беларусі і перашкаджаюць актывізацыі продажаў беларускай тэхнікі.


Кіраўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода агучыла сваё бачанне мер, якія магла б прыняць дзяржава для падтрымкі экспартна-арыентаваных вытворчасцей. Пры гэтым самымі эфектыўнымі былі названы меры фінансавай падтрымкі экспарту, здольныя істотна павысіць прывабнасць беларускай прадукцыі для зарубежных пакупнікоў. Важным напрамкам павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі аўтамабілебудавання было названа таксама і павышэнне тэхнічнага ўзроўню ўсёй кампанентнай базы, якая вырабляецца ў краіне і закупляецца для вытворчасці аўтамабіляў.


Асобным блокам абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода з аўтамабільнымі перавозчыкамі рэспублікі, якія з’яўляюцца значнай часткай кліенцкай базы завода.

А.А.Рыбак завастрыў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на важнасці і актуальнасці ўзаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі пры ўдасканальванні прававой базы, а таксама ў працэсе фарміравання парадку дня міжнароднага супрацоўніцтва. Парламентарыі гатовы садзейнічаць рашэнню праблемных пытанняў, якія хвалююць рэальны сектар эканомікі, працуючы сумесна з Урадам і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.


Сустрэчы Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі з найбуйнейшымі вытворчымі прадпрыемствамі краіны будуць прадоўжаны.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць