Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2017

30 мая 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з тайландскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з другім Віцэ-старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Каралеўства Тайланд Пірасакам Парджытам.

У.П.Андрэйчанка адзначыў важную ролю беларуска-тайландскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва ва ўмацаванні двухбаковых сувязей у розных галінах.

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях пашырэння дагаворна-прававой базы, ратыфікацыі раней падпісаных пагадненняў, развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі абедзвюх краін, узаемадзеяння ў галіне падрыхтоўкі кадраў, садзейнічання развіццю турызму з улікам аблягчэння візавага рэжыму.


Асобная ўвага была ўдзелена тэме ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне.


Парламентарыі пацвердзілі гатоўнасць садзейнічаць умацаванню бізнес-сувязей шляхам абмену дэлегацыямі прадстаўнікоў дзелавых колаў.


У ходзе сустрэчы тайландскі бок запрасіў працоўную групу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Тайланд наведаць Тайланд з візітам у адказ.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць