Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2017

30 мая 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбыўся круглы стол на тэму «Аб удасканальванні заканадаўства ў сферы барацьбы з тэрарызмам».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня Пастаяннай камісіі Міхневіч В.У., прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Маркевіч А.І., прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


У ходзе пасяджэння з дакладам выступіў член Пастаяннай камісіі Атрощанка П.А.


Тэма круглага стала «Аб удасканальванні заканадаўства ў сферы барацьбы з тэрарызмам» была разгледжана праз прызму  падрыхтоўкі ў Пастаяннай камісіі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў.


Былі таксама разгледжаны заўвагі і прапановы па законапраекце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Па выніках абмеркавання ў тэкст законапраекта ўнесены карэкціроўкі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць