Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2018

30 мая 2018 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах — удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Багдзевіч А.В., які адзначыў важнасць правільнага вызначэння мытнага кошту тавараў у правапрымяняльнай практыцы і спыніўся на асноўных палажэннях названага Пагаднення.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць гэты законапраект у парадак дня чацвёртай сесіі і яго прыняць.

Акрамя таго, члены камісіі абмеркавалі пытанні, звязаныя з карэкціроўкай Палажэння аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу, правядзеннем круглага стала на тэму «Міжнародна-прававая практыка работы з замежнымі інвестарамі і магчымасці паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь», а таксама заслухалі інфармацыю намесніка старшыні камісіі Папко В.М. аб удзеле ў сустрэчы па пытаннях Беларусі, якая адбылася 7 — 9 мая 2018 года ў г. Хельсінкі па ініцыятыве Паўночнага савета.

Навіны па тэме міжнародных справах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць