Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2019

30 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

На парадку дня стаяла пытанне разгляду эскізнага праекта памятнага знака ў гонар акадэміка НАН Беларусі Руцкага Аляксандра Уладзіміравіча на плошчы Аляксандра Руцкага ў аг.Лясны Мінскага раёна.

Па эскізным праекце выступіла з дакладам архітэктар Ганна Сакалова, варыянты размяшчэння памятнага знака на плошчы Аляксандра Руцкага ў аг.Лясны выклаў намеснік старшыні Бараўлянскага сельскага выканаўчага камітэта Кандрашын Сяргей Анатольевіч.

У сваім выступленн дэпутат Валянціна Курсевіч адзначыла выдатныя заслугі акадэміка Руцкага Аляксандра Уладзіміравіча як лекара, навукоўца, педагога і кіраўніка аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і хадайнічала перад членамі Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве аб зацвярджэнні эскізнага праекта памятнага знака.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць