Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.05.2019

30 мая 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Пісаніка Л.Ф. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Смірноў В.А., супрацоўнікі гэтага Міністэрства, прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, работнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

 

Членамі рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі па праекце Закона па пытаннях кантрольных (наглядных) паўнамоцтваў выканаўчых і распарадчых органаў, забеспячэння добраўпарадкавання і падтрымання належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях і шэраг іншых.

Па выніках разгляду прынята рашэнне аб далейшай дапрацоўцы законапраекта з улікам атрыманых прапаноў.




 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць