Рус Бел Eng
30.05.2022

30 мая 2022 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы на якім быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў» (першае чытанне).

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Краткова А.М., дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., спецыялісты Міністэрства аховы здароўя, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Адкрываючы пасяджэнне Л.Э.Макарына-Кібак падкрэсліла, што прадстаўлены на разгляд законапраект з’яўляецца вынікам працы шматлікага калектыву міжведамаснай рабочай групы. Старшыня Пастаяннай камісіі ахарактарызавала неабходнасць, якая абумовіла падрыхтоўку законапраекта, і сферу яго дзеяння.


Прадстаўляючы законапраект, Ф.М.Карпенка праінфармаваў прысутных аб стане сістэмы донарства крыві, яе кампанентаў у Рэспубліцы Беларусь і перспектывах яе развіцця. Дакладчык расказаў аб асноўных навацыях праекта Закона, зрабіўшы акцэнт на прагназуемых выніках іх прымянення.

Значнасць рэгулявання грамадскіх адносін у галіне донарства крыві і яе кампанентаў на заканадаўчым узроўні адзначыла ў сваім выступленні А.М.Краткова.

На заканчэнне пасяджэння прысутныя задалі шэраг удакладняючых пытанняў.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by