Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.03.2018

30 сакавіка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Макарынай-Кібак Л.Э. адбылася інфармацыйная сустрэча з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Невар І.Л. і Старавойтаў А.Г.

Госці наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, якая прысвечана дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, азнаёміліся з гісторыяй парламентарызму ў Беларусі, структурай Палаты прадстаўнікоў і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці.

Юныя экскурсанты пабывалі ў Авальнай зале Дома Ураду — зале пасяджэнняў, дзе іх азнаёмілі з працэдурай падрыхтоўкі законапраектаў, сістэмай электроннага галасавання, а таксама распаведалі пра заканатворчую дзейнасць парламентарыяў.

У працэсе зносін дэпутаты адказалі на шматлікія пытанні прысутных.

Удзельнікі сустрэчы, у сваю чаргу, выказалі падзяку за цёплы прыём і прадстаўленую магчымасць пабываць там, дзе вырашаюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць