Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.03.2017

30 сакавіка 2017 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што «дэпутаты плённа папрацавалі над законапраектамі, якія знаходзяцца ў пастаянных камісіях. Як вынік, з 49 пытанняў 30 ўжо падрыхтаваны і ўключаны ў праект парадку дня сесіі... Грамадства чакае прыняцця якасных дакументаў, накіраваных на фарміраванне спрыяльнага бізнес-клімату, якія ствараюць надзейныя ўмовы для выхаду ў бягучым пяцігоддзі на ўстойлівую станоўчую дынаміку ў эканоміцы. Вырашэнню гэтай задачы павінен садзейнічаць і сур’ёзны маніторынг заканадаўства».


У.П.Андрэйчанка праінфармаваў аб тым, што пачалася распрацоўка пакета бюджэтных дакументаў на 2018 год і асобныя дэпутаты ўжо ўключыліся ў гэту работу ў складзе міжведамасных рабочых груп па падрыхтоўцы праекта асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі.

Гаворачы аб міжнароднай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, яе кіраўнік асабліва падкрэсліў важнасць правядзення ў Беларусі ў ліпені 2017 года 26-й сесіі ПА АБСЕ.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама адзначыў маючы адбыццаў красавіку афіцыйны візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Пакістан, у праграме якога акрамя сустрэч на высокім узроўні – правядзенне першага Беларуска-Пакістанскага сельскагаспадарчага форуму.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце дэпутацкага корпуса ў выбарчых акругах, сустрэчам з выбаршчыкамі. «Нягледзячы на насычаную заканатворчую і міжнародную дзейнасць – гэта наша асноўная задача», – падкрэсліў У.П.Андрэйчанка.


У ходзе пасяджэння Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў праект парадку дня другой сесіі і прыняў рашэнне ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў.

З дакладам па гэтым пытанні выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А.

У прыватнасці, ён адзначыў, што праект парадку дня сесіі – гэта вынік планамернай работы пастаянных камісій у міжсесіённы перыяд па падрыхтоўцы законапраектаў да разгляду дэпутацкім корпусам. У яго ўключаны 14 законапраектаў у першым чытанні, 4 – у другім, 9 – аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў, а таксама 2 дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Законапраекты, прапанаваныя ў праект парадку дня другой сесіі, закранаюць розныя сферы жыццядзейнасці. Сярод можна вылучыць законапраект па пытаннях патэнтаў на вынаходствы і прамысловыя ўзоры, а таксама новую рэдакцыю Закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Сур’ёзная ўвага надаецца пытанням належнай якасці аказваемых насельніцтву паслуг. У гэтым ключы будуць разгледжаны законапраекты аб пітным водазабеспячэнні, аб абароне правоў спажыўцоў, аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва.

У праекце парадку дня сесіі таксама пытанні фізічнай культуры і спорту, рэгулявання працоўных адносін,папярэджання распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва.

Плануецца разгледзець законапраекты па пытаннях барацьбы з тэрарызмам, забеспячэння абароны, грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, а таксама ўнесці карэкціроўкі ў некаторыя кодэксы.

Трэба будзе ратыфікаваць шэраг міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД, з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, а таксама з такімі дзяржавамі, як Пакістан, Аргенціна, Куба, Турцыя і іншыя.

У ходзе сесіі парадак дня будзе дапаўняцца.


На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў прынята рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць другую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання 3 красавіка 2017 года.

Былі таксама разгледжаны іншыя пытанні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць