Рус Бел Eng
30.03.2021

30 сакавіка 2021 года члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Брыч Л.Р., Лагунова Г.М., Горваль С.А., Машкароў А.В. і Насеня А.В., прынялі ўдзел у рэжыме відэаканферэнцыі ў пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, прысвечанаму абмеркаванню праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб самарэгулюючых арганізацыях».

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, кіраўнікі пятнаццаці бізнес-саюзаў і асацыяцый.

У ходзе пашыранага пасяджэння былі абмеркаваны практычныя аспекты стварэння прававых умоў для ўкаранення ў рэспубліцы механізмаў самарэгулявання прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці.

У прыватнасці былі разгледжаны пытанні дэлегавання ўладных паўнамоцтваў самарэгулюючым арганізацыям, маёмаснай адказнасці такіх арганізацый па абавязацельствах сваiх членаў, магчымыя механізмы арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж самарэгулявальнымі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб самарэгулюючых арганізацыях» закліканы павысіць ўцягнутасць бізнес-супольнасці ў працэсы рэгулявання рынкаў і кантролю за іх удзельнікамі, спрыяць аб'яднанню суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці ў розных сектарах эканомікі, а таксама павышэнню ўзроўню іх узаемадзеяння з дзяржавай.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by