Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.12.2016

30 снежня 2016 года напярэдадні Новага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Кананчук Т.П. прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці фізкультурна-аздараўленчага комплексу - плавальнага басейна ў г. Касцюковічы.

На святочным адкрыцці сабралося нямала жыхароў горада, моладзі, для якіх гэтая падзея стала доўгачаканым і жаданым. З прывітальным словам да жыхароў горада звярнулася Таццяна Пятроўна, яна павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадала жыхарам горада актыўна выкарыстоўваць физультурно- аздараўленчы комплекс для ўмацавання свайго здароўя.

Парламентарый падкрэсліла, што адкрыццё такіх спартыўных аб'ектаў у райцэнтрах- яскравы прыклад ўкладання дзяржаўных інвестыцый у развіццё чалавечага патэнцыялу, ва ўмацаванне маральнага і фізічнага здароўя насельніцтва, у сучаснасць і будучыню сваіх грамадзян.

Перарэзаўшы чырвоную стужку пад урачыстыя гукі фанфар, госці прайшлі ў будынак. Тут іх чакала святочная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай. Пад апладысменты прысутных адбыўся першы заплыў юных спартсменаў Касцюкоўшчыны.

Дзень быў напоўнены радасцю і яркімі ўражаннямі: пажаданні гасцей, раставыя лялькі, мясцовы аркестр, юныя танцавальныя калектывы, урачыстыя заплывы, паветраныя шары - усё гэта зрабіла дзень незабыўным!

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць