Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.01.2018

30 студзеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Хакдодам М.М.

У.П.Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь і Таджыкістан традыцыйна звязваюць цёплыя і дружалюбныя адносіны. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца шматгадовае плённае ўзаемадзеянне дзвюх краін.

Улічваючы, што у 2018 годзе Таджыкістан старшынюе ў СНД, бакі абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні ў рамках гэтай інтэграцыйнай структуры, у тым ліку па ўдасканаленні работы яе статутных органаў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што на міжнароднай арэне дзяржавы – удзельніцы СНД павінны выпрацоўваць агульныя ўзгодненыя пазіцыі, а таксама сумесна адстойваць інтарэсы асобных краін Садружнасці.


На думку У.П.Андрэйчанкі, парламентарыі павінны садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічных адносін. Абодва бакі падкрэслілі неабходнасць пашырэння практыкі ажыццяўлення сумесных праектаў у прамысловай, сельскагаспадарчай і іншых сферах для павелічэння ўзаемнага тавараабароту.


У.П.Андрэйчанка адзначыў, што паміж Беларуссю і Таджыкістанам заключана каля 60 двухбаковых дакументаў. Яшчэ 15 праектаў знаходзяцца на разглядзе бакоў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў заявіў пра гатоўнасць парламентарыяў аказаць неабходнае садзейнічанне ў больш хуткім заключэнні гэтых міжнародных дагавораў.


Таджыкскі дыпламат запэўніў, што падчас сваёй місіі ў Беларусі будзе шукаць новыя пункты росту ў двухбаковым супрацоўніцтве, у іх ліку былі названы культура, турызм, адукацыя і інш.


Бакі таксама сышліся на думцы аб неабходнасці актывізацыі дыялогу паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін і падпісанні пагаднення аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Ключавую ролю ў гэтым павінны адыграць групы дружбы, сфармаваныя ў парламентах дзвюх краін.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць