30.01.2019

30 студзеня 2019 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У ходзе пасяджэння быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».


У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Барташэвіч Д.П. і прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» на чале з дырэктарам Гурэвічам В.Л.


З дакладам выступіў Д.П.Барташевіч, які спыніўся на асноўных палажэннях законапраекта і мэтазгоднасці яго прыняцця. З судакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Салаўёў П.А.

Таксама па ініцыятыве дэпутатаў быў абмеркаваны шэраг практычных аспектаў забеспячэння адзінства вымярэнняў, у прыватнасці, у сферы выкарыстання атамнай энергіі, аховы здароўя, у рэальным сектары эканомікі і сферы паслуг.


Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» у парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць