30.01.2019

30 студзеня 2019 года пад старшынствам А.П.Каляснёвай адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Камароўскі І.С. і Старавойтава Г.В., прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.


Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца ўдакладнення кампетэнцый у сферы дзяржаўнага рэгулявання інавацыйнай дзейнасці, парадку фарміравання дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымулявання аўтараў (суаўтараў) аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць