30.01.2019

30 студзеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях адбылася рабочая нарада па пытанні пенсійнага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян.

Падчас нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўскай Т.П., удзельнікі працягнулі абмеркаванне пытанняў пенсійнага забеспячэння мужа і жонкі дыпламатычных работнікаў, у тым ліку па выпрацоўцы пэўнага алгарытму дзеянняў па заліку адсутнага перыяду страхавога стажу ў дачыненні да мужа і жонкі канкрэтных работнікаў.


Таксама былі закрануты пытанні, якія тычацца неабходнасці аптымізацыі працэдуры выплаты ўзносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

У нарадзе прынялі ўдзел В.І.Варанецкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, В.В.Кавалькоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Л.М.Яшкова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, і А.М.Мяцеліца, начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць