Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.01.2020

30 студзеня 2020 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены Савета прынялі да ведама інфармацыю аб прыкладным графіку падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў. У цяперашні час графік уключае 32 дакумента. Сярод іх 12 законапраектаў рыхтуюцца да разгляду ў першым чытанні, 14 — у другім. У графік уключана таксама шэсць законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.


Прынята рашэнне ўтварыць пры Савеце Палаты прадстаўнікоў рабочую групу па арганізацыі вывучэння дэпутатамі практыкі прымянення заканадаўства і ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, а таксама зацверджаны план правядзення семінараў па гэтай праблематыцы на першае паўгоддзе 2020 года.


Акрамя таго, члены Савета Палаты прадстаўнікоў зацвердзілі План міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на 2020 год, склады дэлегацый Нацыянальнага сходу ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях і рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.

У ходзе пасяджэння быў таксама зацверджаны склад парламенцкай рабочай групы па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары.



 


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць