Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 верасьня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню пажылых людзей.

У гэты дзень у адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўшаноўвалі прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Аддавалі даніну павагі ўсім тым, хто на працягу жыцця дорыць клопат, цёпла, дабрыню, любоў - бацькам, бабулям і дзядулям.
Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска Сяргей Анатольевіч Шкруднеў павіншаваў пажылых людзей са святам і ўручыў актывістам юбілейным медалём «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Цёплыя словы падзякі, падмацаваныя уручэннем падарункаў, прагучалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Валянцінаўны Старавойтавай. Падарункам для ўдзельнікаў свята стала канцэртная праграма хору ветэранаў вайны і працы ААТ «МАПІД», мастацкі кіраўнік Мікалай Аляксандравіч Кашуро. Традыцыйна 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей.
Гэта свята — даніна павагі і ўвагі да людзей, за плячыма
якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт.
