Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.08.2017

30 жніўня 2017 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў Аршанскага раёна.

У сваім выступе парламентарый адзначыла, што адукацыя з'яўляецца стратэгічным рэсурсам ўстойлівага развіцця рэгіёну. Без развіцця адукацыі складана гаварыць аб павышэнні якасці жыцця. Для вырашэння галоўнай задачы сістэмы адукацыі, а менавіта, атрыманне дзецьмі паўнавартасных ведаў у адпаведнасці з іх інтарэсамі, месцам пражывання і станам здароўя, у рэспубліцы ідзе планамерны працэс удасканалення нацыянальнай сістэмы адукацыі на ўсіх яе узроўнях.

Дэпутат таксама адзначыла, што вялікая праца па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, структуры і развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы праведзена і ў Аршанскім рэгіёне.

Добрым падарункам да новага навучальнага года для жыхароў мікрараёна №5 стане адкрыццё дзіцячага яслі-сада на 200 месцаў з басейнам. У бліжэйшых планах павінна стаць будаўніцтва школы.


Дэпутат павіншавала педагогаў Аршаншчыны з новым навучальным годам, падзякавала за працу і пажадала далейшых поспехаў у працы.

Дырэктарам школ №2 і №3 ўручыла метадычную літаратуру і дыскі з навучальнай гульнёй "Фінансавы футбол", падзякавала за актыўную працу па развіцці фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць