Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.08.2017

30 жніўня 2017 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Рыбакоў А.А.

На пасяджэнні быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў вобласці экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.».


А.А.Рыбакоў расказаў дэпутатам аб мэтазгоднасці змяненняў у названае Пагадненне, падкрэсліўшы, што ўсе яны будуць спрыяць росту велічыні даходаў бюджэту Рэспублікі Беларусь.

Члены камісіі абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных палажэннях Пагаднення і задалі дакладчыку шэраг пытанняў, якія датычацца эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчай галіны.



Па выніках абмеркавання вырашана ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў вобласці экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.» у парадак дня трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць законапраект.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія датычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі. Па выніках разгляду прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць