Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.08.2018

30 жніўня 2018 гада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў Аршанскага раёна.

У сваім выступе парламентарый адзначыла, што адукацыя з'яўляецца стратэгічным рэсурсам ўстойлівага развіцця рэгіёнаў: без яго ўдасканалення складана гаварыць аб павышэнні якасці жыцця. Для вырашэння галоўнай задачы, а менавіта, атрыманне дзецьмі паўнавартасных ведаў у адпаведнасці з іх інтарэсамі, месцам пражывання і станам здароўя, у рэспубліцы ідзе паслядоўны працэс удасканалення нацыянальнай сістэмы адукацыі на ўсіх яе узроўнях.

Дэпутат адзначыла, што адукацыя раёна знаходзіцца на верным, інавацыйным шляху, маючы салідную базу і дасведчаны, прафесійны кадравы склад. У наяўнасці творчы падыход і энтузіязм па ўсіх пытаннях сістэмы адукацыі - адной з найважнейшых галін сацыяльнай сферы.


Дэпутат павіншавала педагогаў з новым навучальным годам і пажадала далейшых поспехаў у працы: «Хай для кожнага ён будзе цікавым, плённым, а галоўнае выніковым па выкананню пастаўленых Кіраўніком дзяржавы задач па развіцці Аршанскага раёна».


Дабрыніна Л.А. падзякавала за сумесную працу па развіцці фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў і традыцыйна перадала метадычную літаратуру і дыскі з навучальнымі гульнямі дырэктарам устаноў адукацыі "Сярэдняя школа №2» і «Сярэдняя школа №13».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць