Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.08.2019

30 жніўня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у грамадскім абмеркаванні законапраекта «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя».

У абмеркаванні законапраекта, якое праходзіла на базе Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П.М. Машэрава, таксама прынялі ўдзел члены грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Мінскага раёна, якое ўзначальвае Харытонава Галіна Паўлаўна.

Парламентарый праінфармавала прысутных, што адна з навін законапраекта прадугледжвае акрэдытацыю для дзяржаўных медустаноў.

Законапраект уводзіць паняцце «экспертыза якасці медыцынскай дапамогі», таксама ў дакуменце з'яўляюцца паняцці «экспертыза прафесійнай прыдатнасці» і «экспертыза ў сувязі захворвання з прафесіяй».

У праекце растлумачана, у якіх выпадках будзе праводзіцца абавязковае патолагаанатамічнае выкрыццё. Гэта будзе неабходна зрабіць, у ліку іншага, «у выпадку канфліктных сітуацый у працэсе аказання медыцынскай дапамогі".

У Міністэрстве аховы здароўя, згодна з дакументам, плануюць стварыць камітэт па біяэтыцы. Паводле законапраекта, у Беларусі з'явіцца цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма аховы здароўя, у якой будзе захоўвацца і апрацоўвацца медыцынская інфармацыя.

Затым былі выслуханы заўвагі і прапановы з боку медыцынскіх работнікаў — членаў грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Усе яны будуць старанна прапрацаваны пры падрыхтоўцы законапраекта.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць