30.08.2019

30 жніўня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.

У раённым выканаўчым камітэце У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян.


Заяўнікоў цікавілі пытанні пенсійнага забеспячэння, бытавога абслугоўвання, выплаты запазычанасці і іншыя. Па кожным з іх былі дадзены прадметныя тлумачэнні і рэкамендацыі.

У гэты ж дзень Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў установу аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца», дзе азнаёміўся з арганізацыяй і ўмовамі медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, а таксама прыняў удзел у адкрыцці інфекцыйнага корпуса, пасля яго капітальнага рамонту і мадэрнізацыі.





У.П.Андрэйчанка адзначыў важнасць гэтай падзеі для вырашэння задачы па забеспячэнні жыхароў малых гарадоў і сельскай глыбінкі медыцынскімі паслугамі, якія па якасці не адрозніваліся б ад тых, якія прадастаўляюцца ва ўстановах аховы здароўя абласных цэнтраў і сталіцы. У заключэнне калектыву бальніцы былі выказаны пажаданні паспяховай працы, а пацыентам — хутчэйшага выздараўлення.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць