30.08.2019

30 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб судова-экспертнай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні камісіі Маркевіч А.І., прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, якія тычацца ўдакладнення норм праекту, якія вызначаюць заканадаўства ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, ўстанаўліваюць адзіныя падыходы да арганізацыі работы з аб’ектамі судовай экспертызы, а таксама пытанні працэсуальнага рэгулявання дзейнасці судовых экспертаў.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікам заўваг і прапаноў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць