30.08.2019

30 жніўня 2019 года у рамках рэспубліканскай акцыі «Збяры партфель першакласніку» дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка наведаў шматдзетную сям'ю Марыны і Уладзіміра Чарняўскіх з г.п. Акцябрскі.

Яўген Буніслававіч ўручыў заплечнік з пісьмовымі і канцылярскімі прыладамі адной з дачок — Яўгеніі, пажадаўшы ёй вучыцца толькі на дзясяткі. Дзяўчынка ідзе ў першы клас, і школьны званок для Жэні празвініць ўпершыню, таму падарунак яна прыняла з хваляваннем. Дарэчы, без увагі не засталіся і астатнія дзяўчынкі. Напярэдадні навучальных заняткаў цалкам укамплектаваны школьнымі прыладамі заплечнік і цацкі ад дэпутацкага корпуса раёна атрымалі старэйшая Аляксандра і малодшая з дачок Дарына, а таксама самы маленькі — паўгадовы Ванюша.

— Мы з задавальненнем адказваем на заклікі прыняць удзел у падобных акцыях, — растлумачыў Яўген Буніслававіч, — і наша задача — больш надаваць увагі розным катэгорыям сем'яў, каб дапамагчы падрыхтаваць да школы дзяцей, якія маюць патрэбу ў гэтым, зрабіць дзяцей і іх бацькоў шчаслівымі хоць на імгненне.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць