Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.10.2018

31 кастрычніка 2018 года адбылося пасяджэнне круглага стала Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях на тэму «Удасканаленне нацыянальнай сістэмы кваліфікацый».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч І.А., намеснік Міністра эканомікі Матусевіч Д.Ф., намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Кобец Ю.В., прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, іншыя дзяржаўныя органы.


Адкрываючы пасяджэнне, старшыня камісіі Красоўская Т.П. адзначыла, што інавацыйнае развіццё эканомікі вылучае новыя патрабаванні па забеспячэнні рынку працы высокакваліфікаванымі кадрамі. Адной з ключавых задач у цяперашні час з’яўляецца скарачэнне дысбалансу попыту і прапаноў працоўнай сілы, якое можа быць дасягнута шляхам узгодненасці рынку адукацыйных паслуг і рынку працы.

Удзельнікі пасяджэння заслухалі выступленні, прадугледжаныя праграмай круглага стала.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч І.А. праінфармавала, што 24 кастрычніка 2018 года Прэзідыумам Савета Міністраў адобрана Стратэгія развіцця нацыянальнай сістэмы кваліфікацый і падрабязна спынілася на недахопах дзеючай сістэмы кваліфікацый. Затым прадставіла новыя элементы нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, такія як нацыянальная рамка кваліфікацый, прафесійны стандарт, сектаральная рамка кваліфікацый, сістэма незалежнай ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый.

Намеснік Міністра эканомікі Матусевіч Д.Ф. у сваім выступленні спыніўся на пытаннях мадэрнізацыі сістэмы бізнес-адукацыі і нарошчванні прафесійнага патэнцыялу кіраўніцкіх кадраў для нацыянальнай эканомікі.

Рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Галубоўскі В.М. у сваім выступленні даў характарыстыку сістэме прафесійнай адукацыі, акрэсліў канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі да 2020 і на перспектыву да 2030 года, прадэманстраваў эксперыментальныя пляцоўкі па ўкараненні новых элементаў нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, падрабязна спыніўся на модульнай пасбудове зместу адукацыі на аснове прафесійных стандартаў.

Прымаючы пад увагу меркаванне сучасных кампаній аб неабходнасці вырашэння праблемнага пытання, што датычыцца якасці падрыхтоўкі па IT-спецыяльнасцях, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» Марцінкевіч А.М. у сваім выступленні спыніўся на траекторыі прафесійнага развіцця ІТ-галіны, зрабіў акцэнт на неабходнасці распрацоўкі і ўкаранення прафесійна-кваліфікацыйных стандартаў для работнікаў гэтай сферы.

Начальнік Цэнтра навукова-тэхнічнай і інавацыйнай работы РУП «Белбудцэнтр» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Калеснікава І.А. у сваім выступленні спынілася на вырашэнні праблемы кадравага забеспячэння будаўнічай галіны і пытаннях узаемадзеяння са сферай адукацыі па гэтым напрамку.

Старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Юрэня С.П. у сваім выступленні падзялілася інфармацыяй пра тое, чаму ўзнікла ініцыятыва аб распрацоўцы прафесійнага стандарту «Ацэначная дзейнасць», у чым станоўчыя бакі наяўнасці ў ацэначнай дзейнасці сектаральнай рамкі кваліфікацый і прафесійнага стандарту.

У ходзе гэтага мерапрыемства ўдзельнікі абмяняліся думкамі па тэме круглага стала і задалі пытанні, якія іх цікавяць.




 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць